З архіва і з майстэрні

Каталог даследаванняў

Піва — гэта людзі, месцы, тэхналогіі, гандаль і памяць. Кожны матэрыял збірае асобныя сляды ў адну гісторыю.

21 /матэрыялаўБеларуская
2026 / Гісторыя піва / ДаследаванніГісторыя піва / ДаследаванніПБП
Гісторыя піва / Даследаванні16 хв.

Бровар — піваварня ці вінакурня?

Даследаванне архіўнага плана 1756 года, які, верагодна, звязаны з маёнткам Бакшты ў Ашмянскім павеце. Аналіз надпісаў, катлоў, саладоўні, складоў для гарэлкі і валоўні дазваляе выказаць здагадку, што ў гэтым гаспадарчым комплексе маглі спалучацца піваварства і вытворчасць моцнага збожжавага алкаголю.

Чытаць ↗
2025 / Бровары і мясціныБровары і мясціныПБП
Бровары і мясціны10 хв.

Бровар у Дойлідах: што распавёў інвентар маёнтка Радзівілаў 1628 года

Як выглядаў бровар у магнацкім маёнтку XVII стагоддзя? Інвентар уладанняў Радзівілаў ад 17 лістапада 1628 года дазваляе зазірнуць у гаспадарку Дойлідаў: пазнаёміцца з уладкаваннем бровара, медным варачным катлом, саладоўняй, сушыльняй, бочкамі і збожжавымі складамі. Разбіраем гістарычнае сведчанне і высвятляем, што яно сапраўды дазваляе сказаць пра тэхналогію і маштабы піваварства.

Чытаць ↗
2025 / Крыніцы і дакументыКрыніцы і дакументыПБП
Крыніцы і дакументы6 хв.

Піваварства на беларускіх землях у 1704 годзе: пра што распавядае інвентар Сапоцкіна

Як варылі піва на беларускіх землях у пачатку XVIII стагоддзя? Інвентар мястэчка Сапоцкін 1704 года раскрывае арганізацыю працы дзвюх бровараў, правілы варэння піва, памеры збораў, умовы арэнды і ролю вадзянога млына. На прыкладзе аднаго мястэчка Вялікага Княства Літоўскага даследуем гаспадарчы бок гісторыі беларускага піваварства.

Чытаць ↗
2025 / Сумежныя напоіСумежныя напоіПБП
Сумежныя напоі12 хв.

Салодкая спадчына Рэчы Паспалітай: мёд і пітныя мяды паводле працы Габрыэля Жачынскага

Пітны мёд на землях Рэчы Паспалітай меў шматвяковую гісторыю і ўспрымаўся не як другарадны напой, а як паўночны адпаведнік віна. Паводле працы Габрыэля Жачынскага 1721 года даследуем сведчанні пра мёд і мядовыя напоі Літвы, Русі, Жамойці, Валыні, Курляндыі ды іншых рэгіёнаў — з асаблівай увагай да Вялікага Княства Літоўскага і гісторыі зямель сучаснай Беларусі.

Чытаць ↗
2025 / Сумежныя напоіСумежныя напоіПБП
Сумежныя напоі12 хв.

У ВКЛ «Боршч» — гэта не суп!?

Крыніцы XVI–XIX стагоддзяў паведамляюць пра напоі з баршчэўніку, якія ў Літве, Польшчы і суседніх землях падвяргалі браджэнню і ўжывалі замест піва. Асобныя сведчанні непасрэдна звязаны з Гроднам, Палессем і іншымі тэрыторыямі сучаснай Беларусі. На падставе гэтых даных я прапаную гіпотэзу: першапачатковы «боршч» мог быць ферментаванай, верагодна слабаалкагольнай вадкай асновай, блізкай да квасу або лёгкага піва, і толькі пазней яе назва перайшла на вядомую нам поліўку.

Чытаць ↗
2025 / Гісторыя піва / ДаследаванніГісторыя піва / ДаследаванніПБП
Гісторыя піва / Даследаванні7 хв.

У XVI стагоддзі наша піва і «пітны мёд» цанілі сярод немцаў

У нямецкім выданні 1554 года лекар Іаан Плакатом пісаў пра польскае і літоўскае піва, а таксама пра выдатны «літоўскі мёд», сабраны з кветак ліпы. Разбіраемся, што менавіта паведамляе лацінская крыніца, што ў XVI стагоддзі азначала слова «Літва» і чаму гэтае сведчанне важнае для гісторыі піва і мядовых напояў на землях сучаснай Беларусі.

Чытаць ↗