ПБП / video147sЯкое піва больш падабалася нашым продкам?
Пасля вывучэння 40 тамоў цыкла «Беларуская народная творчасць», выдання «Беларускі фальклор у сучасных запісах» і народных спеўнікаў Грыневіча выяўлена 440 запісаў, дзе згадваецца піва. У 92 запісах дакладна пазначана зерне. Гэтыя звесткі размеркаваны на мапе паводле віду зерня, з якога варылі піва.













