Тэматычны даведнік

Гісторыя беларускага піва: старыя бровары і піваварства

Даследаванні пра тое, як варылі піва на землях сучаснай Беларусі: старыя бровары, гарадскія і маёнткавыя гаспадаркі, сыравіну, рэцэпты і людзей.

Кантэкст

Як вывучаць гісторыю піва ў Беларусі

Гісторыя піваварства ў Беларусі складаецца з асобных сведчанняў: архіўных інвентароў, старых кніг, апісанняў гарадоў і этнаграфічных запісаў. Кожная крыніца расказвае пра сваё месца і час, таму мы не пераносім сучасныя межы і значэнні слоў на мінулае без заўваг.

Храналогія

Ад ранніх друкаваных крыніц да старых бровараў

Ніжэй — некалькі апорных дат і дакументаў, паводле якіх можна прасачыць развіццё піваварства і зразумець, што менавіта пацвярджаюць крыніцы.

1658

Піваварства ў падручніку Orbis Pictus

Ілюстраваны падручнік Яна Амоса Каменскага паказвае, як піваварства тлумачылі еўрапейскай аўдыторыі; даследаванне разглядае змест і кантэкст кнігі.

Чытаць даследаванне · Orbis Pictus: як еўрапейскі падручнік XVII стагоддзя знаёміў шляхецкую моладзь з піваварэннем ↗
Матэрыялы праекта

Даследаванні па гісторыі беларускага піва

Падборка матэрыялаў пра бровары, пісьмовыя сведчанні, тэхналогію і сыравіну. У артыкулах пададзены выкарыстаныя крыніцы і тлумачэнні да высноў.

Калаж-вокладка да артыкула пра гарадзенскую ваду і гісторыю мясцовага піваварэння: тытульны ліст кнігі Жачынскага 1721 года, фрагмент тэксту пра калодзежы Гродна, стары від горада, даследчыкі, бутэлькі, чарцёж бровара Кунца, газетная рэклама «Бокъ-биръ» і сучасная рэканструкцыя варкі піва.2025 / Рэцэпты і рэканструкцыіРэцэпты і рэканструкцыіПБП
Рэцэпты і рэканструкцыі21 хв.

Гарадзенскае піва Жачынскага

У 1721 годзе Габрыэль Жачынскі згадаў тры студні ў Гродне, вада з якіх выдатна падыходзіла для піваварэння. Даследуем гісторыю гарадскога водазабеспячэння, шукаем старадаўнія студні, вывучаем бровар Кунца і аднаўляем гістарычнае гарадзенскае цёмнае піва ў стылі Bock.

Чытаць ↗
Гістарычны інвентар маёнтка Дойліды 1628 года на драўляным стале ў асяроддзі соладу, хмелю, драўлянага піўнога куфля і свечкі.2025 / Бровары і мясціныБровары і мясціныПБП
Бровары і мясціны10 хв.

Бровар у Дойлідах: што распавёў інвентар маёнтка Радзівілаў 1628 года

Як выглядаў бровар у магнацкім маёнтку XVII стагоддзя? Інвентар уладанняў Радзівілаў ад 17 лістапада 1628 года дазваляе зазірнуць у гаспадарку Дойлідаў: пазнаёміцца з уладкаваннем бровара, медным варачным катлом, саладоўняй, сушыльняй, бочкамі і збожжавымі складамі. Разбіраем гістарычнае сведчанне і высвятляем, што яно сапраўды дазваляе сказаць пра тэхналогію і маштабы піваварства.

Чытаць ↗
Мастацкая ілюстрацыя Сапоцкіна XVIII стагоддзя: драўляны будынак, броварны двор, бочкі з півам, жыхары мястэчка і вадзяны млын.2025 / Крыніцы і дакументыКрыніцы і дакументыПБП
Крыніцы і дакументы6 хв.

Піваварства на беларускіх землях у 1704 годзе: пра што распавядае інвентар Сапоцкіна

Як варылі піва на беларускіх землях у пачатку XVIII стагоддзя? Інвентар мястэчка Сапоцкін 1704 года раскрывае арганізацыю працы дзвюх бровараў, правілы варэння піва, памеры збораў, умовы арэнды і ролю вадзянога млына. На прыкладзе аднаго мястэчка Вялікага Княства Літоўскага даследуем гаспадарчы бок гісторыі беларускага піваварства.

Чытаць ↗
Старажытная кніга Габрыэля Жанчынскага 1721 года, куфаль бурштынавага піва, хмель, збожжа і гістарычная карта Рэчы Паспалітай.2025 / Гісторыя піва / ДаследаванніГісторыя піва / ДаследаванніПБП
Гісторыя піва / Даследаванні18 хв.

Піва Рэчы Паспалітай паводле працы Габрыэля Жачынскага

Якім было піва Рэчы Паспалітай у XVII–XVIII стагоддзях? На падставе працы Габрыэля Жачынскага 1721 года даследуем гатункі і цэны піва, гандаль збожжам, піваварныя цэнтры Беларусі, Літвы і Польшчы, асаблівасці вады і гістарычныя ўяўленні пра ўласцівасці напою.

Чытаць ↗
Гістарычная ілюстрацыя: граф Антоній Тызенгаўз з архітэктурнымі планамі на фоне піваварнага абсталявання, архіўных дакументаў і старога Гродна.2026 / Гісторыя піва / ДаследаванніГісторыя піва / ДаследаванніПБП
Гісторыя піва / Даследаванні5 хв.

Як Тызенгаўз развіваў піваварства

Як рэформы Антонія Тызенгаўза паўплывалі на развіццё піваварства ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове XVIII стагоддзя? Чэшскія майстры, будаўніцтва мураваных бровараў, вытворчасць соладу і вырошчванне хмелю — паводле гістарычных даследаванняў і архіўных дакументаў.

Чытаць ↗
Каласы пшаніцы, ячменю і жыта на фоне гістарычнай мапы Беларусі з пазнакамі месцаў знаходжання звестак пра піва.2024 / Гісторыя піва / ДаследаванніГісторыя піва / ДаследаванніПБП
Гісторыя піва / Даследаванні2 хв.

З якога зерня варылі піва нашы продкі?

Падчас даследавання беларускіх фальклорных і этнаграфічных крыніц было выяўлена 440 запісаў, у якіх згадваецца піва. Толькі ў 92 з іх непасрэдна пазначана зерне: у 43 выпадках — пшаніца, у 38 — ячмень і ў 11 — жыта. Гэтыя сведчанні сабраны на інтэрактыўнай мапе.

Чытаць ↗
Падыход да даследавання

Як мы працуем з гістарычнымі крыніцамі

Мы аддзяляем тое, што непасрэдна сказана ў дакуменце, ад аўтарскай інтэрпрэтацыі; падаём дату, месца і даступныя бібліяграфічныя звесткі; пазначаем спрэчныя або меркаваныя высновы. Гістарычныя назвы тэрыторый разглядаем у кантэксце эпохі.

Спіс публікацый, кніг і дакументаў, на якія абапіраюцца даследаванні, сабраны ў асобным каталогу.

Аўтар старонкі — Станіслаў Прыдыбайла, півавар і даследчык праекта ПБП.

Коратка

Частыя пытанні

Калі з'явілася беларускае піва?

Назваць адну дакладную дату, якая вызначала б пачатак піваварства на ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі, нельга. Захаваныя дакументы паходзяць з розных месцаў і эпох. У даследаваннях ПБП разглядаюцца, напрыклад, друкаваная крыніца 1554 года і гаспадарчыя інвентары XVII–XVIII стагоддзяў.

Які бровар у Беларусі быў самым старым?

Паводле асобных апублікаваных дакументаў нельга ўпэўнена назваць адзін бесперапынна дзейны «самы стары» бровар. Інвентары фіксуюць розныя гаспадаркі ў канкрэтныя гады; для параўнання важныя дакладнае месца, тып дакумента і тое, што менавіта ён пацвярджае.

Дзе паглядзець дакументы і бібліяграфію?

Адкрыйце любое даследаванне з падборкі: унізе артыкула падаюцца выкарыстаныя крыніцы і заўвагі. Агульны спіс крыніц і публікацый даступны ў каталогу.