← Усе артыкулыАрхіў тэга

#brewing

2026 / Гісторыя піва / ДаследаванніГісторыя піва / ДаследаванніПБП
Гісторыя піва / Даследаванні5 хв.

Як Тызенгаўз развіваў піваварства

Як рэформы Антонія Тызенгаўза паўплывалі на развіццё піваварства ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове XVIII стагоддзя? Чэшскія майстры, будаўніцтва мураваных бровараў, вытворчасць соладу і вырошчванне хмелю — паводле гістарычных даследаванняў і архіўных дакументаў.

Чытаць ↗
2025 / Бровары і мясціныБровары і мясціныПБП
Бровары і мясціны10 хв.

Бровар у Дойлідах: што распавёў інвентар маёнтка Радзівілаў 1628 года

Як выглядаў бровар у магнацкім маёнтку XVII стагоддзя? Інвентар уладанняў Радзівілаў ад 17 лістапада 1628 года дазваляе зазірнуць у гаспадарку Дойлідаў: пазнаёміцца з уладкаваннем бровара, медным варачным катлом, саладоўняй, сушыльняй, бочкамі і збожжавымі складамі. Разбіраем гістарычнае сведчанне і высвятляем, што яно сапраўды дазваляе сказаць пра тэхналогію і маштабы піваварства.

Чытаць ↗
2025 / Крыніцы і дакументыКрыніцы і дакументыПБП
Крыніцы і дакументы6 хв.

Піваварства на беларускіх землях у 1704 годзе: пра што распавядае інвентар Сапоцкіна

Як варылі піва на беларускіх землях у пачатку XVIII стагоддзя? Інвентар мястэчка Сапоцкін 1704 года раскрывае арганізацыю працы дзвюх бровараў, правілы варэння піва, памеры збораў, умовы арэнды і ролю вадзянога млына. На прыкладзе аднаго мястэчка Вялікага Княства Літоўскага даследуем гаспадарчы бок гісторыі беларускага піваварства.

Чытаць ↗
2025 / Гісторыя піва / ДаследаванніГісторыя піва / ДаследаванніПБП
Гісторыя піва / Даследаванні18 хв.

Піва Рэчы Паспалітай паводле працы Габрыэля Жачынскага

Якім было піва Рэчы Паспалітай у XVII–XVIII стагоддзях? На падставе працы Габрыэля Жачынскага 1721 года даследуем гатункі і цэны піва, гандаль збожжам, піваварныя цэнтры Беларусі, Літвы і Польшчы, асаблівасці вады і гістарычныя ўяўленні пра ўласцівасці напою.

Чытаць ↗
2024 / Гісторыя піва / ДаследаванніГісторыя піва / ДаследаванніПБП
Гісторыя піва / Даследаванні2 хв.

З якога зерня варылі піва нашы продкі?

Падчас даследавання беларускіх фальклорных і этнаграфічных крыніц было выяўлена 440 запісаў, у якіх згадваецца піва. Толькі ў 92 з іх непасрэдна пазначана зерне: у 43 выпадках — пшаніца, у 38 — ячмень і ў 11 — жыта. Гэтыя сведчанні сабраны на інтэрактыўнай мапе.

Чытаць ↗
2025 / Крыніцы і дакументыКрыніцы і дакументыПБП
Крыніцы і дакументы8 хв.

Orbis Pictus: як еўрапейскі падручнік XVII стагоддзя знаёміў шляхецкую моладзь з піваварэннем

У 1658 годзе Ян Амос Коменскі выдаў Orbis Sensualium Pictus — знакаміты ілюстраваны падручнік, сярод раздзелаў якога было і піваварэнне. Даследуем, як кніга распаўсюджвалася ў Рэчы Паспалітай, што менавіта паказвала піваварная гравюра і чаму побач з катлом з’явіўся аламбік.

Чытаць ↗