← Усе відэаКароткія гісторыі / 2026
У ВКЛ «Боршч» — гэта не суп!?
А вы ведалі, што некалькі стагоддзяў таму «боршч» мог азначаць зусім не суп? Гістарычныя крыніцы сведчаць, што на землях Вялікага Княства Літоўскага з баршчэўніку звычайнага ( Heracleum sphondylium ) гатавалі ферментаваны напой. Яго пілі замест лёгкага піва, выкарыстоўвалі як аснову для страў, а з самой расліны таксама атрымлівалі сыравіну для моцных напояў. У відэа разбіраемся, што пра такі «боршч» пісалі Джон Джэрард у 1597 годзе, Каспар Хофман, Фрыдрых Картойзер, Жан Эмануэль Жылібер, Аляксандр Дзюма і іншыя аўтары, і чаму гісторыя боршчу звязаная не толькі з кухняй, але і з гісторыяй піваварства і ферментаваных напояў.