Відэо і артыкул прысвечаны народнаму паняццю «заячы хмель» — горкім дзікарослым зёлкам, якія ў мінулым замянялі хмель пры варыве піва. Праз вершы Уладзіміра Караткевіча, нататкі барона Кампенгаўзена і этнаграфію паказваецца, як гэтыя травы выкарыстоўвалі ў традыцыйным і рамесным півавары, а сёння іх зноў уводзяць у сучасныя крафтавыя рэцэпты.