У Рэчы Паспалітай вучылі па падручніку Orbis Pictus

Арыгінал чытаць тут

Пра Станіслава Прыдыбайлу мы ўжо пісалі (https://gomel.media/2025/01/23/9367.html) – хлопец вывучае гісторыю беларускага піва і аднаўляе старажытныя рэцэпты. Гэтым разам яго зацікавіў (https://t.me/pbp_by/42) падручнік Orbis Sensualium Pictus («Бачны свет у малюнках») чэшскага педагога Яна Коменскага ў 1658 годзе. Падручнік часта лічаць першай дзіцячай кнігай з малюнкамі ў Еўропе.

Кніга хутка стала сапраўдным бэстсэлерам свайго часу: яе перавыдавалі ажно да XX стагоддзя! Падручнік атрымаў шырокае прызнанне і на нашых землях – ім актыўна карысталіся ў іезуіцкіх і піарскіх школах, а таксама на прыватных уроках і ў бібліятэках шляхты і магнатаў Рэчы Паспалітай у XVII–XVIII стагоддзях.

У кнізе ёсць раздзел пра піваварэнне. Orbis Sensualium Pictus стаў першым практычным дапаможнікам, які знаёміў моладзь Рэчы Паспалітай з асновамі варэння піва. Кажуць, калі нейкі пан або малады шляхцюк задумваліся пра будаўніцтва бровару, яны міжвольна ўспаміналі ўрокі з Orbis Pictus, і, магчыма, менавіта дзякуючы гэтым першым наглядным ведам на тэрыторыі Беларусі зараджаліся будучыя півавары.